Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

“ Гучы,роднае слова…”

Дата: 5 апреля 2021 в 15:16, Обновлено 5 апреля 2021 в 15:23
309 просмотров

У пачатковых класах прайшлі мерапрыемсты, прысвечаныя беларускай мове.

Знаемства з роднай мовай пачынаецца ў першым класе. Любая мова адразу не спасцігаецца: неабходна асцярожна, крок за крокам знаеміць вучняў з асаблівасцю беларускай мовы і выпрацоўваць у іх элементарныя маўленчыя навыкі.

У сакавіку з вучнямі пачатковых класаў былі праведзены наступныя мерапрыемствы: “ Загадкі з градкі”, конкурсы “ Перакладчыкі” і “ Складзі слова”, “ Хвілінкі- весялінкі”.

Загадкі садзейнічаюць узбагачэнню слоўніка , развіццю мыслення, фантазіі, выхаванню ўвагі да слова, мовы. Яны могуць таксама служыць матэрыялам для выпрацоўкі ў вучняў навыкаў беларускага літаратурнага маўлення.

Гульні і конкурсы , праведзеныя з вучнямі, дапамаглі настаўнікам :

  • Увесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага  слова;
  • Навучыць успрымаць на слых і разумець беларускую мову;
  • Пашырыць і актывізаваць слоўнікавы запас, развіваць навыкі звязнай мовы;
  • Выклікаць у дзяцей цікавасць да беларускага слова, жаданне авалодваць мовай;
  • Садзейнічаць творчаму развіццю асобы вучня.

Такім чынам, праз беларускія загадкі, вершы, гульні дзеці далучаюцца да нацыянальнай культуры, народнай спадчыны.

Мерапрыемствы з вучнямі 1-4 класаў правялі Л.Г.Якаўлева, А.А Шчукліна, А. В. Арэстовіч, С.Ф.Шокун.

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.