Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 10 человек

Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» накіраваны на развіццё цікавасці вучняў пачатковых класаў да роднай мовы і літаратуры, да яе культуры і гісторыі.

Дата: 24 сентября 2022 в 10:12, Обновлено 26 сентября 2022 в 00:39
102 просмотра

У перыяд з 19 верасня па 23 верасня ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 10 г. Рэчыцы» праводзіўся Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова». Усе мерапрыемствы былі накіраваны на развіццё цікавасці вучняў пачатковых класаў да роднай мовы і літаратуры, да яе культуры і гісторыі.

Беларускую мову вывучаць лёгка, калі такія настаўнікі побач. Настаўнікамі І.І.Калацэй, І.В.Невар, А.А.Шчуклінай былі падрыхтаваны матэрыялы для стварэння інтэрактыўных воблакаў слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Як высветлілася, у большасці навучэнцаў нашай школы, любімыя словы "Беларусь", "Разам і аб'яднанне", "Радзіма", "Сэрца i сям'я". С.В.Працэнка, Н.А.Камлева, Л.Г.Якаўлева выхоўваюць у сваіх навучэнцаў любоў і павагу да роднай мовы, як культурнага здабытку нашага народа. Яны са сваімі навучэнцамі правялi адкрытую дыстанцыйную акцыю “Чытаем вершы пра родную мову”, конкурс на лепшага чытальніка вершаў на беларускай мове. Дзецi з вялікім задавальненнем чыталі вершы Я.Купалы і Я.Коласа, В.Віткі. Кожны дзень тыдня праходзілі разнастайныя мерапрыемствы: акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, выстава ілюстрацый да твораў беларускіх пісьменнікаў “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет”, трансляцыя мультымедыйных прэзентацый “Цікавыя факты пра беларускую мову”, выстава мастацкай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”, флаер –фэст “Мой родны кут , як ты мне мілы…”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.