Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Творческая группа учителей начальных классов - ФЕВРАЛЬ 2021

Дата: 9 марта 2021 в 10:52, Обновлено 9 марта 2021 в 11:00
312 просмотров

У пачатковай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове.

ФОТОАЛЬБОМ

Мерапрыемствы месяца былі прысвечаны гульням і займальнаму матэрыялу па беларускай мове. Гульня – важнейшы шлях уключэння дзяцей у вучэбную працу. Таксама дапамогай вучням у авалоданні слоўнікавым багаццем роднай мовы выступае займальны матэрыял. Вялікую паслугу ў гэтым аказваюць загадкі, прыказкі, дыдактычныя гульні.

Настаўнікі  Якаўлева Л.Г., Шчукліна А.А., Арэстовіч А.В., Шокун С.Ф. здолелі раскрыць перад вучнямі  1-4 класаў мілагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя і выразныя сродкі, паказалі багацце слоўніка.

Праведзеныя заняткі дапамагалі вучням развіваць звязную мову, выхоўваць увагу і кемлівасць, уважліва слухаць таварыша, замацаваць веды аб роднай Беларусі.

Вельмі спадабалася вучням гульня “Апрані слова”. Дзеці павінны былі вызначыць лексічнае значэнне слова, падабраць да яго сінонімы і антонімы, прааналізаваць фанетычныя асаблівасці, зрабіць словаўтваральны і марфемны разбор.

Супрацоўніцтва і ўзаемадапамога стваралі добрую эмацыянальную атмасферу, садзейнічалі развіццю камунікатыўных здольнасцей вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.