Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 10 человек

22 лютага ў школе прайшлі шэраг мерапрыемстваў прысвечаных роднай мове.

Дата: 27 февраля 2021 в 09:01, Обновлено 1 марта 2021 в 16:07
218 просмотров

Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

На жаль беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.

Вучні і настаўнікі школы не змаглі застацца безудзельнымі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Тэматычную выставу ў школьнай бібліятэцы “Крыніца памяці і мудрасці народнай” і Свята «Каласы роднай мовы»  для 3-х класаў падрыхтавала загадчыца бібліятэкі Стэфановіч Н.А.,

Літаратурнўю гасціную ў 8 Г класе “Цудоўная беларуская мова” падрыхтавала і правяла Гадунова А.В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Лiтаратурнўю гульню ў 6 Б класе "Роднае слова - любiмае слова" падрыхтавала і правяла Сунгатуліна М.В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Інфармацыйную прастору школы да Міжнароднага дня роднай мовы аформіла загадчыца метадычнага аб’яднання настаунікаў беларускай мовы і літаратуры Каваленка А.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.